Пошук

24.09.2019 12:13   Паводле: Vatican News
Фота: God Reports

Вядзецца падрыхтоўка да візіту Папы ў Японію, які адбудзецца 23-27 лістапада. З гэтай нагоды 2 лістапада ў Токіо пройдзе навуковы сімпозіум, прысвечаны гісторыі мясцовага Касцёла і яго будучыні.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у форуме пад назвай «Жыць радасцю Евангелля. З пункту гледжання 470 гадоў гісторыі японскага Касцёла» прымуць удзел пераважна свецкія католікі, для якіх гэта будзе магчымасць падзяліцца сваёй верай. Ён пройдзе ў каталіцкім цэнтры «Нікалас Барэ» ў Токіо-Ёцуя.

Даклады будуць прысвечаныя прысутнасці хрысціянства ў Японіі ў апошнія пяць стагоддзяў: «спадчыне, інкультурацыі і дыялогу», «місіі евангелізацыі ў Японіі». У адным з іх прагучыць адказ на пытанне: «Чаму св. Францішак Ксавэрый апынуўся ў Кагасіме». Гаворка пойдзе таксама пра рухі свецкіх вернікаў у сучасным Касцёле ў Японіі.

У межах сімпозіума адбудзецца малітва ў духу экуменічнай супольнасці Тэзэ і канцэрт маладога аўтара рэлігійных песень Юры Коізумі.

Галоўнай тэмай падарожжа Святога Айца ў Японію стане ахова навакольнага асяроддзя. «Абараняць кожнае жыццё» — так гучыць яго дэвіз.

32-і Апостальскі візіт папы Францішка за межы Італіі, акрамя Японіі, уключыць Тайланд. Ён стане другім пасля св. Яна Паўла II Пантыфікам, які наведае дзве азіяцкія краіны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця