Пошук

25.06.2019 18:41   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява. Фота: David Gray / Reuters

Насуперак ранейшым дамоўленасцям са Святым Пасадам, камуністычныя ўлады Кітая ўзмацняюць ціск на мясцовыя каталіцкія супольнасці — як падпольныя, так і афіцыйныя.

Польская рэдакцыя парталу Vatican News прыводзіць словы кс. Бэрнардо Чэрвэллеры, дырэктара AsiaNews, інфармацыйнага агенцтва Папскай установы замежных місій.

Святар спасылаецца на афіцыйны дакумент, разасланы ўладамі кітайскай правінцыі Фудзянь усім святарам і законным сёстрам, якія нясуць там служэнне.

Ад духавенства патрабуецца падпіска аб тым, што яны не будуць пускаць у касцёл дзяцей і моладзь і не будуць праводзіць для іх катэзхезаў.

Акрамя таго, ім забараняецца ўступаць у любыя кантакты з католікамі з-за мяжы, а таксама евангелізаваць і выказвацца на рэлігійную тэматыку ў сеціве.

Па інфармацыі агенцтва AsiaNews, падобныя абмежаванні былі накладзены на Касцёл таксама ў іншых правінцыях краіны: Хэнань, Хубэй і Джэдзян. Іх мэта — аказанне ціску на мясцовыя супольнасці Касцёла, адасабленне католікаў у Кітаі ад паўсюднага Касцёла і поўнае падпарадкаванне іх дзяржаве, зазначае кс. Бэрнардо Чэрвэллера.

Абноўлена 25.06.2019 18:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця