Пошук

14.05.2019 19:37   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: ilgiornaledellarte.com

13 мая папа Францішак ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якія датычацца васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў. Дзве асобы будуць абвешчаны Касцёлам святымі і адна благаслаўлёнай.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у першых двух дэкрэтах гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, здзейсненых праз заступніцтва бл. Джузэпіны Ваніні (1859–1911), італьянскай законніцы, заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок св. Каміла; і бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914–1992), бразільскай законніцы з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Прызнанне сапраўднасці цудаў адкрывае шлях для іх кананізацыі ў бліжэйшы час.

Бл. Джузэпіна Ваніні / concuoredimadre.blogspot.com

Папа Францішак таксама ўхваліў дэкрэт аб прызнанні цуду, здзейсненага праз заступніцтва Слугі Божай Лючыі ад Беззаганнай (Марыя Рыпамонці, 1909–1954), італьянскай законніцы з Кангрэгацыі Служак Любові. Яна будзе абвешчана благаслаўлёнай.

Бл. Дульчэ Лопэс Понтэс / nossasenhoracuidademim.com

Папа таксама ўхваліў дэкрэты, якія датычацца прызнання гераічнасці цнотаў пяці Слугаў Божых: дапаможнага біскупа Турынскай архідыяцэзіі Джаванні Батысты Пінардзі (1880–1962); італьянскага святара Карло Салерыё (1827–1870), члена Кангрэгацыі Замежных Парыжскіх Місій і заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Аднаўлення; кс. Дамінго Ласаро Кастра (1877–1935), іспанца, члена Таварыства Марыі; Сальвадора Да Каска (1911–1972), бразільца, манаха Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў; італьянскай законніцы Марыі Эўфразіі Яканіс (1867–1916), заснавальніцы Кангрэгацыі Дачок Беззаганнага Зачацця.

Слуга Божая Лючыя ад Беззаганнай (Марыя Рыпамонці) / ancelledellacarita.it

Бліжэйшы Звычайны публічны кансісторый, на якім Папа, разам з кардыналамі, прысутнымі ў Рыме, разгледзіць кананізацыйныя справы, пройдзе ў Ватыкане 1 ліпеня 2019 г.

Абноўлена 14.05.2019 19:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.