Пошук

05.03.2019 11:28   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява. nbcboston.com

«Касцёл не баіцца гісторыі, але любіць яе і хоча любіць яшчэ больш і лепш, як яе любіць Бог!» — падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Ватыканскага сакрэтнага архіву.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя партала Vatican News, згаданая аўдыенцыя прайшла 4 лютага ў Ватыкане.

Падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Ватыканскага сакрэтнага архіву Пантыфік абвясціў аб адкрыцці для даследчыкаў архіўных дакументаў, якія датычацца пантыфікату Пія ХІІ. Яны стануць даступнымі з 2 сакавіка 2020 г.

Асоба гэтага Пантыфіка, якому давялося кіраваць чаўном св. Пятра ў адзін з самых смутных і змрочных момантаў ХХ стагоддзя, нярэдка станавілася аб’ектам дыскусій і нават крытыкі, якая вялася з навешваннем ярлыкоў і скажэннямі.

Сёння Пій ХІІ «належным чынам ацэнены і прадстаўлены ў справядлівым святле дзякуючы яго шматгранным якасцям: перадусім пастырскім, але і тэалагічным, аскетычным, дыпламатычным», — адзначыў Святы Айцец.

Папа Францішак падкрэсліў, што прыняў рашэнне аб адкрыцці архіваў з упэўненасцю, што даследаванні змогуць праліць святло на хвалебныя хвіліны Пія ХІІ, а таксама паказаць яго постаць у цяжкія моманты, звязаныя з прыняццем складаных рашэнняў, гуманітарнымі ініцыятывамі і актыўнай дыпламатыяй.

Абноўлена 05.03.2019 11:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.