Пошук

27.11.2018 15:06   Паводле: rublev.com

Традыцыйная стаенка да святаў Божага Нараджэння на плошчы св. Пятра ў Ватыкане сёлета будзе адрознівацца ад стаенак мінулых гадоў. Яе змайструюць з пяску.

Пра гэта паведамляе Catholic News Agency.

Над стаенкай будуць працаваць чатыры скульптары на чале з арт-дырэктарам Рычы Варана.

17 лістапада мастакі ўзяліся за працу. За гэты месяц яны плануюць стварыць маштабную кампазіцыю Sand Christmas — «Пясчанае Божае Нараджэнне», на якую пойдзе каля 700 тон пяску на плошчы каля 1300 кв. метраў.

Сярод стваральнікаў «Пясчанага Божага Нараджэння» — і скульптар з Расіі Ілья Філімонцаў, выпускнік Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага інстытута імя У. Сурыкава. Іншымі ўдзельнікамі групы сталі мастакі з Нідэрландаў, Чэхіі і ЗША.

Ідэя стварыць на плошчы святога Пятра скульптурную кампазіцыю з пяску нарадзілася ў 2016 годзе ў каталіцкага іерарха Венецыі Франчэска Маральі, які пабачыў калядную стаенку з пяску ў італьяскім горадзе Езала.

Пазней адабрэнне на гэты праект даў сам папа Францішак. Пясок для стварэння стаенкі ў Ватыкан прывезлі з Даламітавых Альпаў, горнага ланцуга на паўночным усходзе Італііі — на схілах гор і размешчаны горад Езала.

Пабудова скульптур пачалася 21 лістапада і будзе працягвацца да першага тыдня снежня.

5-6 снежня мастакі плануюць унесці апошнія штрыхі ў свае творы. 7 снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кампазіцыі, якое пройдзе адначасова з традыцыйным благаслаўленнем галоўнай ёлкі на пл. Святога Пятра. Стаенку на пл. Святога Пятра ў Ватыкане пачнуць разбіраць 13 студзеня.

Абноўлена 18.12.2018 14:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця