Пошук

27.10.2018 17:24   Catholic.by
Падчас папярэдняй сустрэчы. Фота Гжэгажа Галонзкі

27 кастрычніка па дарозе на апошнюю сесію Сіноду Біскупаў адбылася кароткая размова паміж Святым Айцом і арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прадстаўляе Касцёл у Беларусі на высокім форуме, зноў выпадкова сустрэўся па дарозе на пасяджэнне з папам Францішкам. Паміж Святым Айцом і беларускім іерархам адбылася кароткая размова.

Першай закранутай у ёй тэмай стаў Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі.

Суразмоўцы адзначылі, што моладзь прыўнесла ў яго новы дух і што дзякуючы ёй форум стаў больш дынамічным.

Карыстаючыся магчымасцю, арцыбіскуп Кандрусевіч пацікавіўся ў Святога Айца, калі той наведае Беларусь. Папа Францішак не выключыў магчымасць такога візіту, сказаўшы ў адказ:

«Так, мяне запрашае прэзідэнт».

Сам Пантыфік, у сваю чаргу, выказаў заклапочанасць у сувязі з тым, што адбылося ў адносінах паміж Канстанцінопальскім і Маскоўскім патрырхатамі Праваслаўнай Царквы, і спытаўся ў арцыбіскупа Кандрусевіча, ці не ўплывае гэта на становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

«Узніклы канфлікт не адбіваецца на нашых узаемаадносінах, якія адрозніваюцца ўзаемапавагай і ўзаемаразуменнем», — адказаў кіраўнік каталіцкага епіскапату ў Беларусі пастыру паўсюднага Касцёла.

Абноўлена 27.10.2018 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа