Пошук

11.10.2018 16:00   Фота: Grzegorz Galazka / Catholic.by

Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францішка, выходзячы з Дома св. Марты, дзе на час правядзення Сіноду спыніўся беларускі іерарх. 

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, як і Святы Айцец, ішоў у кірунку залы Сіноду побач з залай Паўла VI.

Падчас кароткай размовы тэт-а-тэт паміж беларускім іерархам і Пантыфікам была ўзнята тэма Касцёла ў Беларусі.

Папа між іншым падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі хоча, каб ён наведаў нашу краіну. Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў надзею, што візіт ажыццявіцца.

Таксама іерарх паведаміў Святому Айцу, што Мітрапаліт Філарэт адзначае юбілей 40-годдзя прызначэння ў Беларусь.

Пантыфік папрасіў ад яго імя павіншаваць Ганаровага Патрыяршага Экзарха і запэўніць у ягонай блізкасці і малітве, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з радасцю зрабіў падчас тэлефоннай размовы з юбілярам.

Абноўлена 15.10.2018 12:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.