Арцыбіскуп Кандрусевіч, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе Біскупаў, прысвечаным моладзі, што стартаваў 3 кастрычніка ў Рыме, падзяліўся з Catholic.by сваімі першымі ўражаннямі.
«Напачатку ўсё выглядае, як у вуллі пчолаў. Разам з усімі прыходзіць Папа, вітаецца, размаўляе з прысутнымі. Потым усё паволі заціхае, і пачынаецца праца», — кажа Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
З самага пачатку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пачаў коратка занатоўваць змест выступаў. Аднак Генеральны сакратар Сіноду кардынал Ларэнцо Балдысэры напрыканцы сваёй прамовы папярэдзіў, што нельга даваць інфармацыю адносна дыскусій з залы Сіноду і з працоўных груп: усе афіцыйныя паведамленні будзе падаваць прэс-служба Святога Пасаду і ватыканскія інфармацыйныя рэсурсы. Разам з тым, Сінадальныя айцы могуць даваць інтэрв’ю.
Чытайце інтэрв’ю з арцыбіскупам Кандрусевічам ужо ў бліжэйшы час на нашым партале.