Пошук

22.08.2018 07:50   Паводле: Vatican News / Catholic.by

21 жніўня, напярэдадні свайго Апостальскага падарожжа ў Ірландыю, папа Францішак запісаў кароткае відэапасланне, у якім звяртае ўвагу на важнасць падрыхтоўкі моладзі да будучыні.

Святы Айцец выказвае пажаданне, каб Сусветная сустрэча сем’яў, якая распачалася ў гэты дзень у Дубліне (Ірландыя), стала для іх заахвочваннем і нагадала пра «асноватворную ролю сем’яў у жыцці грамадства і ў будаўніцтве лепшай будучыні для моладзі».

«Моладзь — гэта будучыня! Вельмі важна падрыхтаваць моладзь для будучыні, падрыхтаваць сёння, у цяперашні час, але на каранях мінулага: моладзь і дзядулі, бабулі. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў Пантыфік.

ІХ Сусветная сустрэча сем’яў з’яўляецца, такім чынам, нагодаю для таго, каб сустрэцца і падтрымаць адзно аднаго ў жыцці сваім пакліканнем. Папа ведае, што, сапраўды, «сёння сем’і сутыкаюцца з мноствам выклікаў у сваіх намаганнях увасабляць верную любоў, гадаваць дзяцей на здаровых каштоўнасцях і каб быць у як мага большай еднасці, што з’яўляецца закваскаю дабрыні, любові і ўзаемапавагі».

Папа Францішак жадае абняць усіх ірландцаў, выказваючы пажаданне, каб умацоўвалася «адзінства і паяднанне паміж усімі Хрыстовымі вернымі як знак трывалага супакою, што з’яўляецца Божаю мараю для ўсёй чалавечай сям’і».

Святы Айцец наведае Ірландыю 25–26 жніўня, дзе правядзе шэраг цэлебрацый і сустрэчаў у межах ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Абноўлена 22.08.2018 07:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.