Пошук

Фота: www.vaticannews.va

Любоў Бога — гэта любоў маці і бацькі адначасова. Такую думку выказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (гл. Быц 17, 3–9).

«Любоў Бога — гэта любоў маці. Ён ніколі не забываецца пра нас, не можа гэтага зрабіць... Ён верны свайму запавету і гэта дае нам упэўненасць. Мы можам сказаць: „Маё жыццё вельмі кепскае... Я перажываю цяжкасці, з’яўляюся грэшнікам, грэшніцай...“. Але Ён не забываецца пра цябе, бо мае тую любоў, што зыходзіць з самага нутра, якая з’яўляецца любоўю і бацькі, і маці», — заўважыў Папа.

Паводле Пантыфіка, такая вернасць Бога павінна станавіцца крыніцай радасці і праслаўлення ў надзеі, бо «кожны з нас ведае, што не з’яўляецца верным», а Бог мае дасканалую вернасць.

«Верны Бог не можа адмовіцца ад самога сябе, не можа адмовіцца ад нас, не можа адмовіцца ад сваёй любові, не можа адмовіцца ад свайго народа, таму што любіць нас. Такая яна — вернасць Бога...

Калі прыступаем да сакрамэнту пакаяння, калі ласка, давайце не думаць, што ідзём у хімчыстку, каб змыць бруд. Не. Мы ідзём, каб увайсці ў любячыя адбымкі гэтага вернага Бога, які заўсёды нас чакае. Заўсёды...» — падкрэсліў папа Францішак.

Напрыканцы гаміліі Святы Айцец заўважыў, што немагчыма жадаць большага, чым любові Бога, і заклікаў у надзеі славіць Пана за Яго айцоўскую і мацярынскую любоў.

Абноўлена 22.03.2018 16:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.