Пошук

13.03.2018 12:50   Паводле: vaticannews.va, taize.fr / Фота: Vatican Media / Catholic.by

12 сакавіка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі брата Алоіса, прыёра экуменічнай манаскай супольнасці ў Тэзэ (Францыя).

Як і штогод у сакавіку, наступнік брата Ражэ, працягваючы традыцыю, наведаў Рым, каб у асабістай сустрэчы з Папам распавесці яму пра дзейнасць супольнасці Тэзэ ў справе экуменізму і ў працы з моладдзю. Прыёр манаскай супольнасці, якая штогод прымае мноства юнакоў і дзяўчат з розных краінаў, зазначыў, што цяпер браты актыўна далучаюцца да падрыхтоўкі да Сіноду на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

«Мы шмат слухаем моладзь: яна жадае сапраўднасці; яе неабходна адкрыць, прыняць усур’ёз і суправаджаць».

Брат Алоіс падзякаваў папу Францішку за пастырскі клопат, з якім ён нясе сваё служэнне Паўсюднаму Касцёлу, што з’яўляецца вялікай падтрымкай для многіх людзей, у тым ліку і некатолікаў. Ён распавёў Пантыфіку пра бліжэйшыя сустрэчы моладзі, якія арганізуе супольнасць Тэзэ: у красавіку ў Львове, у жніўні ў Ганконгу, а таксама пра наступную еўрапейскую сустрэчу, якая пройдзе ў Мадрыдзе. Прыёр згадаў і пра працу, звязаную з прыёмам бежанцаў, якую браты праводзяць ужо шмат гадоў і якая ў апошні час значна пашырылася.

Брат Алоіс прыйшоў у супольнасць Тэзэ ў 1974 г. і з’яўляецца аўтарам шматлікіх канонаў, якія сёння спяваюць вернікі ва ўсім свеце.

Дзелячыся думкамі пра пяць гадоў пантыфікату папы Францішка, ён падкрэсліў яго выразную пераемнасць і ў той жа час вялікую навізну ў духу Другога Ватыканскага Сабору, а таксама пастырскую адкрытасць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця