Пошук

23.01.2018 11:54   kathpress.at

Пачынаючы з кастрычніка 2018 года Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме адкрые двухгадовы курс ліцэнцыяту, прысвечаны абароне супраць злоўжыванняў.

Пра гэта паведаміў «Цэнтр абароны дзяцей» універсітэта 21 студзеня. Цэнтр, якім кіруе нямецкі тэолаг і псіхолаг Ханс Цольнер, будзе рыхтаваць спецыялістаў на дзённым аддзяленні.

Пры гэтым курсы па ахове непаўналетніх, якія выкладаліся ва ўніверсітэце дагэтуль і доўжыліся больш за семестр, будуць працягнутыя. Прапановы цэнтра накіраваны да супрацоўнікаў касцёльных і іншых інстытутаў.

Курс распачнецца ў кастрычніку і працягнецца да лютага 2019. Падаць дакументы можна да 30 чэрвеня.

Абноўлена 23.01.2018 12:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця