Пошук

15.01.2018 17:00   Мікола Гракаў / Паводле: vatican.va

Пачынаючы з наступнага года, Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў у Паўсюдным Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца ў другую нядзелю верасня. Дату абралі, кіруючыся душпастырскімі меркаваннямі.

Такім чынам, наступны такі дзень адбудзецца ў нядзелю 8 верасня 2019 года. Пра гэта стала вядома падчас малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла ў Ватыкане 14 студзеня.

«Раніцай я цэлебраваў Імшу з вялікай групай мігрантаў і бежанцаў, якія жывуць у Рымскай дыяцэзіі. У маім пасланні з нагоды гэтага дня я падкрэсліў, што міграцыя сёння з’яўляецца знакам часу», — адзначыў Святы Айцец.

«Кожны вандроўнік, які стукаецца ў нашыя дзверы, — гэта магчымасць сустрэцца з Езусам Хрыстом, які ва ўсе часы атаясамлівае сябе з чужынцам прынятым або адкінутым (пар. Мц 25, 35. 43).

<…> У сувязі з гэтым я жадаю яшчэ раз пацвердзіць, што наш супольны адказ мог бы засяродзіцца вакол чатырох дзеясловаў, якія грунтуюцца на асноватворных прынцыпах веравучэння Касцёла: прымаць, ахоўваць, развіваць і інтэграваць», — падкрэсліў папа Францішак.

Абноўлена 15.01.2018 17:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця