Пошук

12.01.2018 12:43   Паводле: Comunità Missionaria di Villaregia (CMV) / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

14 студзеня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. Сёлета папа Францішак у сваім пасланні на гэты дзень засяродзіўся на неабходнасці «прымаць, ахоўваць, развіваць і інтэграваць мігрантаў і бежанцаў».

Гуманітарныя візы, аб’яднанне сем’яў, годнае першае ўладкаванне, свабода перамяшчэння: Папа прапануе чатыры «дзеянні» ў гэтым кірунку.

Прапанаваныя ім захады скіраваны перадусім на тое, каб вырашаць праблемы мігрантаў і бежанцаў з павагай да годнасці асобы. Пасланне Святога Айца багатае на канкрэтныя прапановы, якія ён падае для абмеркавання і вывучэння хрысціянам і міжнароднай супольнасці.

Прымаць
Для папы Францішка гэта «перадусім даць мігрантам і бежанцам бяспечную і законную магчымасць уехаць у краіны прызначэння». Гэта — «так» гуманітарным візам, аб’яднанню сем’яў, стварэнню гуманітарных калідораў, падрыхтоўцы персаналу памежных службаў, каб ён дзейнічаў з павагай да чалавечай годнасці.

Ахоўваць іх шлях
Папа патрабуе прызнання і пашаны да «здольнасцяў і кампетэнтнасці мігрантаў, якія просяць прытулку, і бежанцаў», якія з’яўляюцца «сапраўдным багаццем для супольнасцяў, што іх прымаюць». А для непаўналетніх Святы Айцец просіць, каб у духу павагі да паўсюднага права нацыянальная прыналежнасць «прызнавалася і адпаведным чынам дакументальна пацвярджалася для ўсіх дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак — у момант нараджэння».

Развіваць годнасць асобы
Папа заклікае прымаючую супольнасць «ствараць для гэтых людзей умовы, спрыяльныя для развіцця асобы ва ўсіх яе вымярэннях», у тым ліку і рэлігійным.

Інтэграваць, або выходзіць насустрач
Папа Францішак лічыць, што неабходна быць адкрытымі для большага ўзаемапазнання, каб прымаць каштоўнасці, якія нясе ў сабе кожная культура.

У нядзелю ў ватыканскай базыліцы святога Пятра Святы Айцец узначаліць святую Імшу, у якой будзе маліцца за мігрантаў і бежанцаў, а таксама за тых, хто іх прымае і дапамагае ва ўладкаванні на новым месцы.

Абноўлена 12.01.2018 13:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.