185 дзяржаў свету, уключаючы Суверэнны рыцарскі Мальтыйскі ордэн Мальты і Еўрапейскі саюз, падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам. Гэтыя лічбы агучаны Ватыканскай прэс-службай.
У Рыме знаходзіцца 89 пасольскіх рэзідэнцый, а таксама тры прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе: Лігі арабскіх дзяржаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. За межамі італьянскай сталіцы размешчаны 78 пасольскіх рэзідэнцый.
10 фактаў пра дыпламатычныя адносіны Беларусі і Апостальскага Пасаду
За мінулы год 31 новы пасол пры Ватыкане прадставіў папу Францішку свае даверчыя граматы. У ліку паслоў — 17 рэзідэнтаў з Эквадора, Ганы, Бразіліі, Егіпта, Ірака, Італіі, Лівана, Літвы, Нігерыі, Мексікі, Чарнагорыі, Партугаліі, Сербіі, Іспаніі, Паўднёвай Афрыкі, ЗША і Уругвая, а таксама 14 нерэзідэнтаў — з Маўрытаніі, М’янмы, Казахстана, Непала, Нігера, Судана, Трынідад і Табага, Емена, Новай Зеландыі, Свазіленда, Азербайджана, Чада, Ліхтэнштэйна і Індыі.
Сярод новых паслоў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе, 25 жанчын: 12 рэзідэнтаў з Аўстраліі, Беніна, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Германіі, Ірландыі, Панамы, Перу, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Сан-Марына, Украіны і ЗША, а таксама 13 нерэзідэнтаў — з Бурундзі, Даніі, Злучаных Арабскіх Эміратаў, Гамбіі, Грэнады, Гвінейскай Рэспублікі, Рэспублікі Гвінея-Бісаў, Казахстана, Латвіі, Маўрытаніі, Зімбабвэ, Катара і Швецыі.