Пошук


Святы Айцец выказаў свае спачуванні ў сувязі з дарожным здарэннем у Перу, дзе ў выніку падзення аўтобуса з абрыва загінулі 48 чалавек. У спецыяльнай тэлеграме гаворыцца, што Пантыфік быў «глыбока засмучаны» весткай аб трагедыі і моліцца аб вечным супакоі для загінулых.

«Прашу, каб былі перададзены шчырыя спачуванні Святога Айца, разам з выразам суцяшэння для членаў сем’яў, якія аплакваюць гэтую вялікую страту, а таксама яго духоўная блізкасць да параненых», — гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етро Параліна.

Здарэнне адбылося 2 студзеня ў раёне Пасамаё, на поўначы ад сталіцы Перу горада Ліма, на небяспечным кавалку горнай дарогі. Аўтобус накіроўваўся ў Ліму з Гуача, прыкладна ў 130 км ад сталіцы. Паводле папярэдніх дадзеных, ён сутыкнуўся з іншым транспартным сродкам і ўпаў са 100-метровага абрыва. З 54 пасажыраў выжылі толькі шэсць. З траўмамі рознай цяжкасці яны знаходзяцца ў бальніцы.

Святы Айцец здзейсніць візіт у Перу 18-21 студзеня. У рамках Апостальскага падарожжа Пантыфік наведае чатыры гарады: Ліму, Пуэрта-Мальданада і Трухільё. Перад гэтым, 15-18 студзеня, Святы Айцец наведае Чылі. Гэта будзе ўжо шосты візіт папы Францішка ў Лацінскую Амерыку падчас яго пантыфікату.

Абноўлена 04.01.2018 19:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця