Пошук


Кананізацыя харвацкага кардынала — благаслаўлёнага Алаізія Стэпінаца — з’яўляецца ўнутранай справай Каталіцкага Касцёла.

Пра гэта заявіў Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П’етро Паралін, адказваючы на пытанні журналістаў аб выніках працы Сумеснай камісіі епіскапату Харватыі і Сербскай Праваслаўнай Царквы ў вывучэнні ролі благаслаўлёнага ў кантэксце Другой сусветнай вайны.

Святы Айцец, па словах кардынала, «жадае, каб гэтае пытанне не стварала напружанасці паміж двума народамі, але каб дапамагло на агульным шляху». «Я думаю, — падкрэсліў іерарх, — што работа камісіі прынесла карысць і садзейнічала дыялогу і ўзаемаразуменню».

Камісія, аднак, не прыйшла да аднадушнага тлумачэння асобы благаслаўлёнага Алаізія Стэпінаца, і вынікі яе працы перададзены Папу Рымскаму.

«Раны, нанесеныя гістарычнымі падзеямі, не могуць быць залечаны за адзін дзень. Важна трымацца накірунку нашага шляху і працаваць дзеля адзінства і міру», — сказаў кардынал Паралін.

Іерарх дадаў, што міжрэлігійны і экуменічны дыялог з’яўляюцца галоўнай зброяй у дасягненні гэтай мэты. Дзяржсакратар Ватыкана паведаміў, што сёння на руках у папы Францішка знаходзіцца заключэнне Камісіі па даследаванні феномену Меджугор’я. Але, акрамя ацэнкі звышнатуральных феноменаў, важным з’яўляецца пытанне душпастырскай апекі пілігрымаў.

«Святы Пасад мае намер спрыяць урэгуляванню сітуацыі такім чынам, каб пілігрымы маглі слухаць Божае слова, прымаць сакрамэнты і перажываць сапраўдны духоўны вопыт», — заявіў кардынал П’етро Паралін.

Абноўлена 17.04.2018 11:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.