Пошук

02.11.2017 14:48   Catholic.by

«Я засмучаны тэрарыстычнымі актамі, што ў апошнія дні адбыліся ў Самалі, Афганістане, а ўчора — у Нью-Ёрку. Асуджаючы гэтыя праявы насілля, я малюся за загінулых, за параненых і іх родных», — сказаў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых.

31 кастрычніка ў Нью-Ёрку на Манхэтане 29-гадовы ігілавец Сайфула Саіпаў, жыхар Сярэдняй Азіі, які прыехаў у Амерыку ў 2010 годзе, на пікапе пратараніў выпадковых мінакоў. У выніку загінулі 8 чалавек, больш за дзесяць — паранены. На сёння тэрарыст знаходзіцца ў бальніцы, дзе быў праапераваны.

«Папросім Пана Бога, каб Ён навярнуў сэрцы тэрарыстаў і вызваліў свет ад нянавісці і ад шаленства забойстваў, што прыкрываецца імем Бога для таго, каб рассяваць смерць», — заклікаў Святы Айцец.

Абноўлена 13.11.2018 20:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.