Пошук

31.10.2017 09:27   system.ekai.pl / Catholic.by

«Паводле дакладнага аналізу, Папа ў Amoris laetitia не прапанаваў ніводнай дактрыны, у якую належала б верыць і якая б адкрыта або ўкрыта супярэчыла яснай дактрыне Святога Пісання і дагматам, акрэсленым Касцёлам адносна сакрамэнту сужэнства, пакаяння і Эўхарыстыі», — напісаў кардынал Джордж Людвіг Мюлер ва ўступе да кнігі Роко Буцільёнэ «Добразычлівыя адказы крытыкам Amoris laetitia».

Былы прэфект Кангрэгацыі Веравучэння перакананы, што папа Францішак у сваёй адгартацыі пацвердзіў дактрыну пра ўнутраную і знешнюю непарыўнасць сакрамэнтальнага сужэнства.

Іерарх таксама падкрэслівае, што, паводле меркавання Пантыфіка, самым важным застаецца душпастырскі клопат пра ўмацаванне сужэнстваў, каб тыя былі моцнымі і не распадаліся.

Кардынал Мюлер адзначае, што хоць у несакрамэнтальных сужэнствах і можна адшукаць пэўныя элементы канстытутыўнага сужэнства, аднак яны не адпавядаюць усім крытэрыям, каб прызнаць іх добрымі, а спрэчнасць з добрым ніколі не можа стаць яго часткай або пачаткам шляху да спаўнення Божай волі.

У адгартацыі Amoris laetitia, як сцвярджае іерарх, нідзе не гаворыцца, што ахрышчаны чалавек, які знаходзіцца ў стане смяротнага граху, можа атрымаць дазвол на прыняцце святой Камуніі.

Былы прэфект Кангрэгацыі Веравучэння падкрэслівае, што гэты дакумент не нясе з сабою ніякага пералому ў навучанні адносна сітуацыйнай этыкі, а значыць не супярэчыць энцыкліцы Veritatis splendor папы Яна Паўла ІІ.

Абноўлена 31.10.2017 09:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.