Пошук

10.10.2017 16:57   ugcc.ua / Catholic.by

9 кастрычніка ў Ватыкане прайшла сустрэча главаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў са Святым Айцом Францішкам. Вярхоўны арцыбіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў Шаўчук падзякаваў Пантыфіку за падтрымку ўкраінскага народа і зноў запрасіў наведаць Украіну.

«Я хачу падзякаваць Вам, Ваша Святасць, за падтрымку і дапамогу Украіне. Нас наведалі два Вашыя пасланнікі: напачатку кардынал П’етро Паралін, Дзяржсакратар Ватыкана, а ў гэтым годзе — кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Цяпер, Святы Айцец, дзеці чакаюць візіту свайго бацькі», — сказаў вярхоўны іерарх.

Глава УГКЦ адзначыў, што Мінскія дамоўленасці не функцыянуюць, і палітыкі сёння не ведаюць, як спыніць вайну ва Украіне, аднак «наш народ верыць, што Ваш візіт, як пасланніка міру, можа спыніць вайну».

Папа Францішак запэўніў арцыбіскупа Святаслава ў сваёй падтрымцы Украіны і сказаў: «Перад абразом, які Вы мне некалі падарылі ў Аргенціне, я штодзень запальваю свечку за мір ва Украіне і малюся аб спыненні вайны».

Сустрэча главаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў са Святым Айцом праходзіла ў межах Пленарнай асамблеі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, якая трывае ў Ватыкане з 9 па 12 кастрычніка.

Абноўлена 11.10.2017 11:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.