Пошук


Папа Рымскі Францішак 9 кастрычніка прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера.

Палітык правёў таксама сустрэчу з дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя адносіны і плённае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Германіяй, а таксама паміж мясцовым Касцёлам і дзяржаўнымі органамі ўлады. Была таксама выказана ўдзячнасць за станоўчы міжрэлігійны і экуменічны дыялог, асабліва паміж католікамі і пратэстантамі з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Гаворка ішла пра некаторыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку пра эканамічную і рэлігійную сітуацыю ў Еўропе і ў свеце, з асаблівым акцэнтам на з’яву міграцыі і неабходнасць пашырэння культуры гасціннасці і салідарнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа