Пошук


Кансультант Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кс. Клаўдыё Маньёлі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пракаментаваў цыркулярны ліст «Пра хлеб і віно для Эўхарыстыі».

Святар заўважыў, што ліст, падрыхтаваны Кангрэгацыяй па даручэнні папы Францішка, патрабуе ўвагі і пільнасці ад біскупаў.

Італьянскі літургіст звярнуў увагу на тое, што ва Усходніх Касцёлах, хоць і няма патрабавання ўжываць прэсны хлеб, але гэта заўсёды павінен быць сапраўдны пшанічны хлеб.

«Калі адсутнічаюць гэтыя элементы — хлеб не зрозблены з пшаніцы, а віно з вінаграду — можна сказаць з упэўненасцю, што Эўхарыстыя не здзяйсняецца. Яна — несапраўдная, бо не адпавядае таму, што ўстанавіў Хрыстус», — падкрэсліў святар.

Літургіст патлумачыў, што існуюць злоўжыванні, выкліканыя свайго роду «тэалогіяй інкультурацыі», згодна з якой Езус выбраў хлеб і віно проста як элементы міжземнаморскай культуры, да якой належаў. Паводле слоў Маньёлі, некаторыя тэолагі і пастаралісты прапаноўвалі выкарыстоўваць на розных кантынентах замест віна напоі, характэрныя для той культуры, а замест пшаніцы — іншыя зернавыя.

«Выходзячы за межы тэорыі, некаторыя пачалі на практыцы прымяняць такі падыход, ідучы насуперак правілу Касцёла, які ў гэтым пытанні заўсёды быў цвёрда перакананы і нязменны», — патлумачыў эксперт матывы выдання ліста Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Абноўлена 19.07.2017 11:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.