Пошук

18.05.2017 14:45  

17 мая папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегатаў Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрасаюза (COMECE) на чале з кардыналам Рэйнхардам Марксам, арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга, і прэзідэнтам арганізацыі.

У цэнтры сустрэчы была будучыня Старога кантыненту — тэма, дарагая для Пантыфіка. Гэтай жа тэме будзе прысвечана восеньская канферэнцыя еўрапейскіх епіскапатаў «Пераасэнсаваць Еўропу», якая пройдзе ў Рыме 27–29 кастрычніка 2017 года. Восенню ўдзельнікі форуму абмяркуюць надзвычайную сітуацыю мігрантаў, сацыяльнае вымярэнне Еўропы, а таксама розныя канцэпцыі Еўрасаюза, якому пагражае распад і экстрэмізм.

Ужо падчас свайго візіту ў еўрапейскія арганізацыі Страсбурга ў лістападзе 2014 года папа Францішак звярнуўся да палітыкаў з заклікам аднавіць годнасць чалавечай працы. Цяпер жа Стары кантынент сутыкаецца з яшчэ адным выклікам — ростам папулізму.

Вяртаючыся з Егіпта, падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта папа Францішак нагадаў, што «Еўропе пагражае раскол». Гэты злабадзённы выклік, які стаіць перад Старым кантынентам, быў у цэнтры дыскусій на пленарным пасяджэнні Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрасаюза, якое праходзіла ў сакавіку 2017 года ў Бруселі.

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

Абноўлена 18.08.2017 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця