Пошук

24.02.2017 09:00  

Папская Акадэмія навук запрасіла ў Ватыкан палітыкаў, вучоных і рэлігійных лідараў з усяго свету, каб выпрацаваць міжнародную стратэгію карыстання вадой. Дадзены форум стаў таксама напамінам, што амаль 750 мільёнаў людзей не маюць доступу да пітной вады.

Арганізатары ватыканскага форуму прыводзяць словы папы Францішка, што цалкам не будзе абсурдам, калі чарговая сустветная вайна выбухне з прычыны барацьбы за ваду.

У ходзе сутрэчы прагучаў напамін, што доступ да гэтай жыццядайнай вадкасці вынікае з самога права на жыццё кожнага чалавека. Адсюль вынікае неабходнасць распрацаваць адпаведную палітыку сусветную, нацыянальную і рэгіянальную, каб не было людзей, якім адмаўляюць у гэтым фундаментальным праве.

«Доступ да пітной вады з’яўляецца адной з умоваў годнага жыцця», — падкрэслівае старшыня пасяджэння бразільскі кардынал Клаўдзіу Хумэс.

Двухдзённы форум, які праходзіць пад дэвізам «Права чалавека на ваду», завершыцца выданнем супольнай дэкларацыі, у якой будуць прадстаўлены шляхі выйсця з гэтага крызісу.

Паводле deon.pl
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця