Пошук


Фота: www.vaticannews.va

Канчатковыя гісталагічныя даследаванні пацвердзілі, што ў Льва XIV была лакалізаваная адэнакарцынома лёгкага і далейшая тэрапія яму не патрэбная.

Пра гэта ўвечары 21 кастрычніка паведамілі асабісты ўрач Папы Луіджы Карбонэ і прафесар Стэфана Маргарытора, які восем дзён таму аперыраваў Льва XIV у клініцы «Джэмэлі». «Сёння былі атрыманы канчатковыя вынікі гісталагічных даследаванняў і малекулярна-біялагічных аналізаў матэрыялу, выдаленага падчас хірургічнай аперацыі ў Святога Айца», — гаворыцца ў іх паведамленні.

Даследаванні пацвердзілі, што ў Папы была адэнакарцынома лёгкага і што хвароба была лакалізаваная, гэта значыць не распаўсюдзілася па арганізме.

«Наступная анкалагічная ацэнка пацвердзіла, што далейшая тэрапія не патрэбная»,

— адзначаюць урачы.

Аперацыю Льву XIV зрабілі 13 кастрычніка. Пасля выпіскі з клінікі Папа аднаўляецца ў Апостальскім палацы Ватыкана і адначасова працягвае працу. 21 кастрычніка ён правёў першую аўдыенцыю пасля выпіскі са шпіталя.

Абноўлена 22.10.2026 22:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа