Пошук

13.10.2026 17:06   Аляксандр Панчанка / Salvatore Cernuzio / Vatican News

Удзельнікі ватыканскай сустрэчы, прысвечанай 10-годдзю апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, выказалі папу Льву XIV падтрымку і запэўнілі яго ў малітве ў сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй.

«Мы суправаджаем Вас малітвай і жадаем хуткага выздараўлення, даручаючы Пану Вас і ўсіх, хто будзе клапаціцца пра Вас», - гаворыцца ў звароце ўдзельнікаў сустрэчы «Праз дзесяць гадоў пасля Amoris laetitia: абвяшчаць Евангелле з сучаснымі сем’ямі».

Удзельнікі сустрэчы падзякавалі Льву XIV за ініцыятыву яе правядзення і заахвочванне прыслухоўвацца да сем’яў і досведу мясцовых Касцёлаў. Яны запэўнілі Святога Айца, што адчуваюць яго духоўную блізкасць і падзяляюць яго клопат пра сем’і ва ўсім свеце.

13 кастрычніка ў 13.07 папа Леў XIV прыбыў у рымскую ўніверсітэцкую клініку «Агасціна Джэмэлі». У другой палове дня медыцынская каманда на чале з прафесарам Стэфана Маргарытора павінна правесці яму аперацыю па выдаленні вузла ў лёгкім. У гэты ж дзень ў 18.00 кардынал-вікарый Балдо Рэіна ўзначаліць малітву на ружанцы ў капліцы святога Яна Паўла ІІ пры клініцы «Джэмэлі». Малітвай Святога Айца суправаджаюць і ў розных частках свету. Словы падтрымкі і пажаданні хуткага выздараўлення паступаюць ад біскупаў, рэлігійных супольнасцяў і мясцовых Касцёлаў.

У сувязі са шпіталізацыяй усе аўдыенцыі Святога Айца адмененыя да 20 кастрычніка ўключна.

Чакаецца, што пасля аперацыі Святы Айцец застанецца ў бальніцы прыкладна на тыдзень.

 

Абноўлена 13.10.2026 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.