Пошук

23.12.2025 07:05   Паводле: popesprayer.va / Catholic.by

Папа Леў XIV. Фота: Vatican Media

Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на 2026 год

Студзень

Аб малітве Божым словам

Молімся, каб малітва Божым словам стала хлебам нашага жыцця і крыніцай надзеі ў нашых супольнасцях, дапамагаючы нам будаваць больш братэрскі і місійны Касцёл.

Люты

За дзяцей з невылечнымі захворваннямі

Молімся, каб дзеці, якія пакутуюць ад невылечных захворванняў, і іх сем'і атрымлівалі неабходную медыцынскую дапамогу і падтрымку і ніколі не гублялі сіл і надзеі.

Сакавік

Аб раззбраенні і міры

Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту.

Красавік

За святароў, якія перажываюць крызіс

Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы.

Май

Каб усе мелі доступ да ежы

Молімся, каб усе — ад буйных вытворцаў да дробных спажыўцоў — пазбягалі марнавання ежы і імкнуліся забяспечваць доступ кожнага да якасных прадуктаў харчавання.

Чэрвень

Аб развіцці каштоўнасцяў спорту

Молімся, каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і нацыямі і каб ён спрыяў развіццю такіх каштоўнасцяў, як павага, салідарнасць і асобасны рост.

Ліпень

Аб пашане да чалавечага жыцця

Молімся аб пашане і абароне чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах, прызнаючы гэта дарам Божым.

Жнівень

Аб евангелізацыі ў гарадах

Молімся, каб у вялікіх гарадах, дзе жыццё часта адзначаецца ананімнасцю і адзінотай, мы знайшлі новыя спосабы абвяшчэння Евангелля, адкрываючы творчыя шляхі для стварэння супольнасці.

Верасень

Аб беражлівых адносінах да вады

Молімся аб справядлівым і збалансаваным распараджэнні вадой — жыццёва важным рэсурсам, каб ва ўсіх быў аднолькавы доступ да яе.

Кастрычнік

За душпастырства псіхічна хворых людзей

Молімся, каб ва ўсім Касцёле было створана душпастырства псіхічна хворых, якое дапаможа пераадолець стыгматызацыю і дыскрымінацыю людзей з псіхічнымі захворваннямі.

Лістапад

Аб правільным выкарыстанні багацця

Молімся аб правільным выкарыстанні багацця, каб не паддацца спакусе эгаізму, а заўсёды служыць агульнаму дабру і салідарнасці з тымі, хто мае менш.

Снежань

За няпоўныя сем'і

Молімся за сем'і, якія перажываюць адсутнасць маці або бацькі, каб яны маглі знайсці падтрымку і суправаджэнне ў Касцёле, а таксама дапамогу і сілу веры ў цяжкія хвіліны.

Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца ў фармаце. doc

Абноўлена 23.12.2025 13:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.