Пошук

20.10.2025 13:09   Паводле: БЕЛТА
Пасол Юрый Амбразевіч і кардынал Клаўдыё Гуджэроці. Фота: МЗС Беларусі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч 16 кастрычніка сустрэўся з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на ўрачыстасці 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам па напрамках, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кардынала Гуджэроці.

Падчас сустрэчы пасол перадаў кардыналу падарунак у адрас Папы Льва XIV ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды юбілею Святога Айца, а таксама арыгінал асабістага паслання кіраўніка беларускай дзяржавы.

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці быў апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 гады. Дыкастэрыя па справах Усходніх Касцёлаў, раней вядомая як Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў, створана ў 1573 годзе. Гэта адна з шаснаццаці Дыкастэрый Рымскай курыі, якая займаецца Усходнімі каталіцкімі Касцёламі.

Абноўлена 20.10.2025 13:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа