Пошук

06.05.2025 19:11   Тэкст: Кс. Павел Эйсмант / Стоп-кадр: Youtube-канал «Радыё Марыя Беларусь» / Catholic.by

7 мая распачнецца канклаў працэдура выбару новага Папы, у якой прымуць удзел 133 кардыналы выбаршчыкі. З гэтай нагоды напярэдадні падзеі на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь» з'явілася інтэрв'ю з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам, якое правёў у Гродне, дзе ў той момант знаходзіўся іерарх, вядучы ксёндз Павел Эйсмант на тэму маючага адбыцца канклава.

Слова «канклаў» лацінскага паходжання і ў літаральным тлумачэнні азначае «зачынены пакой»«пад ключом» або «пад замком», што падкрэслівае яго закрыты характар. Выбары новага Пантыфіка адбываюцца ў ізаляцыі ад знешняга свету, без якіх-небудзь сродкаў сувязі. Аж да моманту абвяшчэння новага Папы ў Ватыкане поўнасцю адключаецца мабільная сувязь і інтэрнэт. Гэтая мера звязана з неабходнасцю захавання сакрэтнасці падчас правядзення канклава. Выбару кардыналаў спадарожнічае малітва.

Якім чынам Дух Святы дзейнічае падчас канклава? Ці можна спрагназаваць, хто стане Папам? Колькі павінен доўжыцца канклаў? Якія сучасныя выклікі чакаюць новага Папу? Дзе пралягае мяжа рэфармавання Касцёла? На гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць адказы падчас прагляду відэаінтэрв'ю, змешчанага ніжэй.

 

Абноўлена 06.05.2025 19:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.