Пошук

30.04.2025 22:57   Тэкст: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Беларуская рэдакцыя Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: cathstan.org

Калегія кардыналаў звярнулася 30 красавіка да ўсіх вернікаў з заклікам да малітоўнай падтрымкі перад канклавам, заклікаючы да еднасці і духоўнага распазнання.

У Рыме, дзе ўжо некалькі дзён збіраюцца кардыналы перад пачаткам канклаву, гучыць асаблівы заклік да ўсяго Касцёла. «Мы перажываем гістарычны момант, які патрабуе ласкі і духоўнага распазнання», — падкрэсліваецца ў афіцыйным паведамленні кардыналаў, апублікаваным Святым Пасадам 30 красавіка. Гэтая ініцыятыва спроба аб’яднаць вернікаў у засяроджанай малітве і духоўным адзінстве падчас выбару новага Папы.

«Гэта сапраўдная сіла, якая ў Касцёле спрыяе адзінству ўсіх у адзіным Целе Хрыста», адзначаецца ў тэксце. Кардыналы падкрэсліваюць, што перад веліччу будучай задачы і сучаснымі выклікамі перш за ўсё неабходна быць пакорнымі інструментамі бясконцай Мудрасці і Провіду Айца Нябеснага, з адкрытасцю на дзеянне Духа Святога.

«Няхай Марыя суправаджае гэту агульную просьбу сваім матчыным заступніцтвам», з надзеяй дадаюць іерархі, звяртаючыся да ўсіх вернікаў, каб кожны не заставаўся абыякавым у гэтыя важныя для Касцёла дні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа