Пошук

25.04.2025 13:11   Тэкст: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Паводле: Vatican News
Праект магілы Папы Францішка. Фота: Vatican News

На трэцяй Кангрэгацыі кардыналаў, якая адбылася 24 красавіка 2025 года, былі ўдакладнены дэталі пахавання Папы Францішка ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Як паведаміў дырэктар Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні, з 11.00 23 красавіка да 13.00 24 красавіка 61 тысяча вернікаў аддала даніну павагі Папу Францішку ў Базыліцы Святога Пятра. Святыня будзе адкрыта для развітання да поўначы 24 красавіка, хаця гэты тэрмін можа быць падоўжаны ў залежнасці ад колькасці вернікаў.

«Цырымонія пахавання будзе прыватнай, але ўжо з раніцы нядзелі 27 красавіка 2025 года вернікі змогуць наведаць магілу Папы Францішка ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ»,

паінфармаваў прэс-сакратар.

Нагадаем, што пахавальная Імша распачнецца раніцай 26 красавіка ў 10.00 па рымскім часе (11.00 па мінскім часе). Пасля эўхарыстычнай цэлебрацыі адбудуцца абрад і малітва апошняга развітання (Ultima commendatio і Valedictio). Затым труну з целам Пантыфіка перанясуць у Базыліку Святога Пятра, а адтуль — у Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ для пахавання.

Абноўлена 25.04.2025 22:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.