Пошук

23.04.2025 00:39   Тэкст: Сальваторэ Чэрнуцыё / Пераклад і адаптацыя: Кс. Павел Эйсмант / Паводле: Vatican News
Папа Францішак падчас паездкі па плошчы Святога Пятра, пасля благаслаўлення Urbi et Orbi

Сярод апошніх слоў Папы была падзяка свайму асабістаму асістэнту па медыцынскіх пытаннях Масіміліяна Страпэці за тое, што ён заахвоціў яго здзейсніць апошнюю паездку на папамабілі ў нядзелю, пасля Urbi et Orbi: «Дзякуй, што Вы ізноў прывялі мяне на Плошчу». Дзённы адпачынак, ціхая вячэра, потым на досвітку недамаганне, кома, смерць, якая прыйшла на наступны дзень пасля таго, як ён атрымаў магчымасць прывітацца са светам пасля доўгага перапынку.

«Дзякуй, што Вы ізноў прывялі мяне на Плошчу». Сярод апошніх слоў папы Францішка была яго падзяка таму, хто падчас яго хваробы і задоўга да гэтага пастаянна апекаваўся ім  Масіміліяна Страпэці, — медбрату, які, як аднойчы прызнаўся Папа, уратаваў яму жыццё, прапанаваўшы зрабіць аперацыю на тоўстай кішцы, і якога Пантыфік прызначыў сваім асабістым медасістэнтам у 2022 годзе. Так як на працягу ўсіх 38 дзён шпіталізацыі Францішка ў паліклініцы Джэмэлі і пасля дваццаць чатыры гадзіны ў суткі падчас яго лячэння ў Доме Святой Марты, Страпеці быў з Папам і ў Велікодную нядзелю, падчас Urbi et Orbi. Напярэдадні яны накіраваліся ў базыліку святога Пятра, каб праглядзець «маршрут», які трэба было прайсці на наступны дзень, калі Францішак з’явўся на Лоджыі благаславення цэнтральнай лоджыі Базыліка Святога Пятра.

Сустрэча з народам

І пасля гэтага моманту, нядзельнай раніцай, на балконе ў цэнтры фасада Ватыканскай базылікі, калі першапачатковая колькасць вернікаў у 35 000 узрасла ажно да 50 000, Папа хацеў зрабіць апошні, важны сюрпрыз, адправіўшыся на плошчу Святога Пятра, каб праехацца на папамабілі. Праўда, не абышлося без першапачатковага страху Францішка. «Як ты думаеш, ці я змагу гэта зрабіць?» — спытаў ён Страпеці, які супакоіў Папу. Далей былі абдымкі з натоўпам, асабліва з дзецьмі: першая паездка пасля выпіскі Пантыфіка з Джэмэлі і апошняя ў яго жыцці.

Стомлены, але шчаслівы, Папа падзякаваў свайму асабістаму асістэнту: «Дзякуй, што Вы вярнулі мяне на Плошчу». Гэта былі словы, якія сведчылі пра вялікую патрэбу аргентынскага Папы, які зрабіў непасрэдны кантакт з людзьмі адметнай рысай свайго пантыфікату, вярнуцца да іх.

Апошнія гадзіны

Пасля абеду Францішак адпачыў і спакойна павячэраў. Каля 5.30 раніцы з'явіліся першыя прыкметы сур'ёзнага недамагання, што выклікала хуткае рэагаванне тых, хто яго даглядаў. Крыху больш чым праз гадзіну, памахаўшы рукой Страпэці, лежачы на ложку ў сваіх апартаментах на другім паверсе Дома Святой Марты, Папа ўпаў у кому. Ён не цярпеў, усё адбылося хутка, — кажуць тыя, хто быў побач з ім у гэтыя апошнія хвіліны.

Гэта была непрыкметная, амаль раптоўная смерць, без доўгага чакання і лішняй мітусні для Папы, які заўсёды стрымана ставіўся да стану свайго здароўя. Смерць, якая прыйшла на наступны дзень пасля Вялікадня, на наступны дзень пасля благаславення «Гораду і свету», на наступны дзень пасля таго, як ізноў, праз доўгі час, Папа абняў людзей  тых, з кім ён з першага моманту свайго абрання, 13 сакавіка 2013 года, абяцаў адбыць падарожжа «разам».

Абноўлена 28.04.2025 09:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.