Пошук

30.10.2024 11:33   Vatican News BY
Ілюстрацыйнае фота: Siciliani / Аvvenire.it

Ва Успамін усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца ў Касцёле 2 лістапада, Папа Францішак узначаліць цэлебрацыю святой Імшы на Лаўрэцінскіх могілках, размешчаных на ўскраіне Вечнага горада.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, праз шэсць гадоў ад свайго апошняга візіту на гэты трэці па памеры некропаль Рыма, плошча якога складае 21 гектар, Святы Айцец вырашыў зноў вярнуцца сюды ў Дзень задушны.

У 2018 годзе, перад тым, як узначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыю, Папа спыняўся, каб памаліцца ў «Садзе анёлаў». Так называецца частка Лаўрэцінскіх могілак, дзе пахаваныя дзеці, у тым ліку і ненароджаныя.

Для ўшанавання памерлых у 2023 годзе Папа Францішак абраў іншае месца: рымскія вайсковыя могілкі ў квартале Тэстача, дзе маліўся за тых, хто аддаў жыццё ў войнах, запрашаючы ўсіх задумацца над каштоўнасцю чалавечага жыцця.

Абноўлена 30.10.2024 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця