Пошук

19.04.2024 17:13   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Steve Johnson / Unsplash

Нават калі б аднойчы «машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху?» — такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі брат Гай Кансалманьё SI у бліжэйшым нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica, які выйдзе ў суботу.

Са сзместам матэрыялу знаёміць Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ са спасылкай на SIR.

Манах тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць «аперацыі маніпуляцыі дадзенымі, якія былі б вельмі нуднымі для чалавека». Аднак гэтыя дадзеныя «не з’яўляюцца інфармацыяй, не ведамі, не разумнасцю». Кампутары працуюць толькі з дадзенымі, а самыя папулярныя боты са штучным інтэлектам, такія як ChatGPT, «выглядаюць як людзі, таму што яны ўносяць у вынікі недакладнасці і чалавечыя памылкі».

Яны толькі «змешваюць дадзеныя» і «выглядаюць людзьмі не дзякуючы штучнаму інтэлекту, а, хутчэй, дзякуючы штучнай глупоце».

Навуковец тлумачыць, што «лабараторыі штучнага інтэлекту ствараюць карту таго, як працуе мозг, як і што ён робіць». Але «як» адрозніваецца ад «што». Такім чынам, тое, што робяць кампутары, «не мае нічога агульнага з інтэлектам». У выніку ўзнікае пытанне: «Ці змогуць людзі калі-небудзь пабудаваць што-небудзь з розумам? штосьці здольнае да разумнасці?»

Паводле езуіта, «наш чалавечы інтэлект ніколі насамрэч не змог вынайсці новы грэх». «Прагнасць, зайздрасць, абжорства, пажадлівасць і ўсё астатняе будзе спакушаць кожную істоту са свабодай волі. І кожная істота з інтэлектам і самасвядомасцю заўсёды будзе задумвацца над «вялікімі пытаннямі» і мець спакусу нейкіх таемных ведаў або адчайных пошукаў пэўнасці», — падкрэслівае брат Кансалманьё.

У такой перспектыве «нават цноты веры, надзеі і любові заўсёды будуць магчымыя».

Такім чынам, «нават калі б машыны аднойчы дасягнулі нейкай самасвядомасці, ці сапраўды гэта была б падставай для страху?» Калі б яны развілі рысы чалавечай душы, інтэлект і свабоду волі, гэта не зрабіла б іх ні лепшымі, ні горшымі за іншыя душы, чалавечыя ці не. Яны былі б здольныя на грэх і на любоў. Навошта баяцца найгоршага?» — робіць выснову навуковец-езуіт.

Абноўлена 19.04.2024 17:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.