20 сакавіка кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні абверг інфармацыю, пададзеную агенцтвам Intelligence Online адносна таго, што Папа Францішак нібы запланаваў візіт у Маскву ў чэрвені.
У сваім паведамленні інфармацыйнае агенцтва Intelligence Online напісала, што расійская дыпламатыя вядзе дыялог з Ватыканам наконт «падарожжа ў Маскву ўжо гэтым летам», а расійскі пасол пры Святым Пасадзе Іван Салтаноўскі запрасіў Папу на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у чэрвені.
«Гэта не адпавядае праўдзе», — завяіў кіраўнік ватыканскай прэс-службы.