Пошук

23.02.2024 10:57   Паводле: Vatican News / Пераклад: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

29 верасня ў Касцёле будзе адзначацца 110-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў.

Англійская рэдакцыя парталу Vatican News паведамляе, што Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека абвясціла тэму 110-а Сусветнага дня мігрантаў і бежанцаў.

Тэма сёлетняга Сусветнага дня, які будзе адзначацца ў нядзелю 29 верасня, — «Бог ідзе са сваім народам».

Касцёл у дарозе

Напярэдадні гэтай даты Папа Францішак выдасць спецыяльнае пасланне

У прэс-рэлізе Дыкастэрыі гаворыцца, што гэтае пасланне будзе «звяртацца да вандроўнага вымярэння Касцёла», з «асаблівай увагай да нашых братоў і сясцёр мігрантаў», якія прадстаўляюць «сучасны абраз вандруючага Касцёла».

«Гэта шлях, які трэба прайсці сінадальным спосабам, — гаворыцца далей у паведамленни для прэсы, — пераадольваючы ўсе пагрозы і перашкоды, каб разам дасягнуць нашай сапраўднай айчыны.

Падчас гэтага падарожжа, дзе б ні знаходзіліся людзі, вельмі важна прызнаць прысутнасць Бога, які ідзе са сваім народам, запэўніваючы яго ў сваім кіраўніцтве і абароне на кожным кроку. Аднак не менш важна прызнаць прысутнасць Пана, Эмануэля, Бога з намі, у кожным мігранце, які стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў і дае магчымасць для сустрэчы», — сказана ў прэс-рэлізе Дыкастэрыі.

110 гадоў Сусветнаму дню мігрантаў і бежанцаў

Штогод у апошнюю нядзелю верасня адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў.

Упершыню адзначаны ў 1914 годзе, гэты Сусветны дзень з’яўляецца для католікаў нагодаю ўспомніць і памаліцца за тых, хто быў вымушаны перасяліцца з-за канфліктаў, пераследу і эканамічных цяжкасцяў.

У сувязі з гэтай падзеяй Дыкастэрыя па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека правядзе інфармацыйную кампанію, скіраваную на больш глыбокае разуменне сёлетняй тэмы з дапамогаю відэа, інфармацыйных матэрыялаў і тэалагічных разважанняў.

 

Абноўлена 23.02.2024 10:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.