Пошук

22.02.2024 11:44   Паводле: Vatican News
Фота: iubilaeum2025.va

Выйшаў у свет дапаможнік, распрацаваны Дыкастэрыяй па справах евангелізацыі для суправаджэння хрысціянскіх супольнасцяў і паасобных вернікаў у Год малітвы, які папярэднічае Юбілею 2025 года.

Як паведаміла 21 лютага Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, назвай дапаможніка стаў евангельскі радок: «Навучы нас маліцца» (Лк 11, 1) — просьба, скіраваная Хрысту Яго вучнямі. Выданне запрашае актывізаваць малітву як асабісты дыялог з Богам, паразважаць аб веры, сваёй ролі ў сённяшнім свеце, у розных сферах жыцця і дзейнасці чалавека.

У зборнік увайшлі разважанні, указанні і парады, якія дазваляюць наладзіць больш поўны дыялог з Панам, у адносінах з людзьмі. Дапаможнік складаецца з раздзелаў, прысвечаных малітве ў парафіяльнай супольнасці, сям’і, моладзевай супольнасці, кляўзуровых ордэнах, санктуарыях, падчас катэхізацыі і духоўных рэкалекцый.

Першым свет убачыла выданне дапаможніка на італьянскай мове (на афіцыйным сайце Юбілею даступная яго электронная версія). У бліжэйшы час з’явяцца пераклады на англійскую, іспанскую, партугальскую, польскую і французскую мовы.

Абноўлена 22.02.2024 11:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.