Пошук

24.01.2024 14:18   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Арцыбіскуп Рыно Фізікела (справа) падчас леташней прэс-канферэнцыі / Фота: Iubilaeum2025.va

23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане былі прадстаўлены падрабязнасці правядзення Года малітвы, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да юбілейных урачыстасцяў.

Па інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва КАІ, арцыбіскуп Рыно Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі, паведаміў, што 9 мая Папа Францішак выдасць булу, якая абвесціць Юбілейны 2025 год.

Іерарх паінфармаваў, што ў 2024 годзе Пантыфік асабіста ўзначаліць «школу малітвы». 

«Гэта будуць сустрэчы з асобнымі групамі людзей, каб разам маліцца і спасцігаць розныя формы малітвы, напрыклад, заступніцкую, адарацыйную і малітву просьбы»,

— заўважыў арцыбіскуп, дадаўшы, што ў адной з сустрэч возьмуць удзел сем’і.

«Я ўпэўнены, што ў гэтым годзе біскупы, святары, дыяканы і катэхеты знойдуць адпаведныя спосабы зрабіць малітву асновай для аб’яўлення надзеі, якую Юбілей 2025 павінен абвяшчаць у цяжкія часы», — адзначыў прапрэфект Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі.

Арцыбіскуп Рыно Фізікела адзначыў, што папская «школа малітвы» грунтуецца на ініцыятыве «пятніц міласэрнасці», якія адбываліся падчас надзвычайнага Юбілею 2016 года.

Абноўлена 24.01.2024 14:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця