Пошук

22.01.2024 13:31   Vatican News
Фота: скрыншот трансляцыі Сatholictv

21 студзеня, на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец абвясціў у Касцёле спецыяльны Год малітвы, які павінен дапамагчы падрыхтавацца да Юбілею 2025 года.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News, Папа Францішак нагадаў, што бліжэйшыя месяцы будуць папярэднічаць урачыстаму адкрыццю Святых дзвярэй, якім у Каталіцкім Касцёле распачнецца Юбілей.

«Прашу вас умацаваць малітву, каб падрыхтавацца добра перажыць гэту падзею ласкі і спазнаць сілу надзеі ў Богу. Таму сёння мы распачынаем Год малітвы: гэта значыць год, прысвечаны таму, каб нанава адкрыць вялікую каштоўнасць і абсалютную неабходнасць малітвы: малітвы ў асабістым жыцці, у жыцці Касцёла, малітвы ў свеце»,

— сказаў Пантыфік, дадаўшы, што ў правядзенні ініцыятывы дапамогуць матэрыялы, падрыхтаваныя ватыканскай Дыкастэрыяй па евангелізацыі.

Абноўлена 22.01.2024 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця