17 лютага былі абвешчаны даты правядзення другой сесіі Сінода аб сінадальнасці, а таксама апублікаваны папскіх хірограф аб стварэнні даследчых груп па вучэнні некаторых тэм, якія з’явіліся падчас першай сесіі асамблеі.
Як паведамляе Беларуская рждакцыя Vatican News, Папа Францішак пастанавіў, што другая сесіі ХVI Звыйчанай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел, місія» пройдзе з 2 па 27 кастрычніка. Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў паведаміў, што ёй будуць папярэднічаць два дні рэкалекцый: яны адбудуцца з 30 верасня па 1 кастрычніка; удзельнікі збяруцца ў Рыме ўжо 29 верасня.
Адначасова быў апублікаваны хірограф Святога Айца аб супрацоўніцтве паміж дыкастэрыямі Рымскай курыі і Генеральным сакратарыятам Сіноду Біскупаў. У ім гаворыцца пра стварэнне даследчых груп для больш глыбокага аналізу некаторых тэм, што з’явіліся падчас першай сесіі Сіноду Біскупаў аб сінадальнасці. Яны будуць сфармаваныя па ўзаемнай згодзе паміж адпаведнымі дыкастэрыямі Рымскай Курыі і Генеральным сакратарыятам Сіноду, якому даручана каардынаваць іх працу.
У цяперашні час вырашаецца, якія даследчыя групы будуць створаны і якія тэмы яны будуць аналізаваць.
У падагульняючы дакуменце, прынятым на заканчэнне першай сесіі Сіноду аб сінадальнасці, гаворыцца, што вывучэння патрабуюць пытанні, звязаныя з абнаўленнем некаторых кананічных нормаў, фармацыяй святароў, адносінамі паміж біскупамі і манаскімі супольнацямі, тэалагічнымі і душпастырскімі даследаваннямі адносна дыяканату.
Унёсак даследчых груп павінен стаць карысным інструментаў для рэфлексіі ўсяго Касцёла, але не будзе непасрэдным прадметам дыскусій і распазнавання наступнай сесіі Сіноду, якая засяродзіцца на сінадальнасці як такой, выразе адзінства ў касцёльным жыцці.