Пошук

20.12.2023 15:58   Тэкст: а. Віктар Мялешка OFMConv / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Daniel Ibáñez / EWTN-CNA

З нагоды 800-годдзя усталявання першых ясляў святым Францішкам у Грэча (Італія), Апостальская Пэнітэнцыярыя на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папам Францішкам пастанавіла наступнае.

Для ўзрастання пабожнасці вернікаў і збаўлення душ, пачынаючы з 8 снежня 2023 года — урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, да 2 лютага 2024 года, свята Ахвяравання Пана, вернікі Каталіцкага Касцёла могуць атрымаць поўны адпуст на агульных умовах, наведваючы касцёлы, якія належаць айцам францішканам, і молячыся перад усталяванымі там яслямі. Таксама вернікі могуць ахвяраваць гэты поўны адпуст як заступніцтва за душы вернікаў, якія знаходзяцца ў чысцы.

Пажылыя, хворыя і ўсе, хто па сур’ёзных прычынах не можа выйсці з дому, таксама могуць атрымаць поўны адпуст, узбуджаючы ў сабе жаль за свае грахі і пастанаўляючы як мага хутчэй выканаць умовы, патрэбныя для атрымання поўнага адпуста і духоўна далучаючыся да юбілейнага святкавання, ахвяруючы міласэрнаму Богу свае малітвы, боль і хваробы свайго жыцця.

Папа Францішак выказвае надзею, што для ўсёй Францішканскай Сям’і і для кожнага брата і сястры гэта дасць магчымасць духоўна і фізічна далучыцца да юбілею і атрымаць духоўнае абнаўленне.

Каб атрымаць поўны адпуст, неабходна:

  1. быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень: можна зрабіць гэта загадзя);
  2. прыняць святую Камунію;
  3. памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.