Пошук

11.12.2023 14:21   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

8 снежня, на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане, Папа Францішак абвясціў аб правядзенні ў Каталіцкім Касцёле Сусветнага дня дзяцей і заклікаў прасіць Багародзіцу аб дары міру.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.

«З радасцю абвяшчаю, што 25 і 26 мая наступнага года мы будзем святкаваць у Рыме першы Сусветны дзень дзяцей. Ініцыятыва, арганізаваная Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, адказвае на пытанне: які свет мы хочам перадаць дзецям, якія падрастаюць? Па прыкладзе Езуса, мы хочам паставіць дзяцей у цэнтр і клапаціцца пра іх», — распавёў Святы Айцец.

Патыфік заўважыў, што ў другой палове дня наведае базыліку Святой Марыі Вялікай, а потым рымскую плошчу Іспаніі, каб памаліцца да Маці Божай.

«Прашу ўсіх, асабліва вернікаў Рыма, каб духоўна далучыліся да мяне ў гэтых жэстах даверу да нашай Маці, молячыся асаблівым чынам аб міры: міры ва Украіне, міры ў Палестыне і Ізраілі і за ўсіх, параненых вайной. Давайце будзем маліцца з мір, каб сэрцы сталі лагоднымі і настаў спакой», — заахвоціў Пантыфік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа