Пошук

07.12.2023 11:44   Vatican News
Святы Францішак з Дзіцяткам Езусам. Ілюстрацыйнае фота: Аvvenire.it

Сёлета калядныя яслі на плошчы Святога Пятра будуць сапраўды незвычайнымі, бо Дзіцятка Езуса будзе трымаць не Марыя і не Юзаф, а святы Францішак.

Пра гэта паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Практычна паўторыцца тое, што адбылося 800 гадоў таму, калі Асізскі Бядняк пасля вяртання са Святой Зямлі вырашыў паставіць першыя ў гісторыі калядныя яслі», — распавёў Vatican News Энрыко Берсан, адказны за святочныя дэкарацыі на ватыканскай плошчы.

Адкрыццё батлейкі адбудзецца 9 снежня. Стваральнікі свядома даюць адсылку да таго, што адбылося ў італьянскім Грэча 25 снежня 1223 года. Яны хочуць, каб пілігрымы задумаліся над сэнсам ініцыятывы святога Францішка.

Берсан падкрэсліў, што аўтары імкнуцца як мага больш дакладна ўзнавіць тое, што адбывалася ў санктуарыі ў Грэча, дзе святы Францішак рэалізаваў сваю незвычайную інтуіцыю. Таму было вырашана стварыць тэатральныя дэкарацыі. Да гэтага прыцягнулі лепшых сусветных спецыялістаў з рымскай кінастудыі Cinecittà. План распрацаваў Франчэско Артэзэ. Фігуры былі зроблены адным з самых вядомых неапалітанскіх майстроў Антоніё Кантонэ.

«Такім чынам, гэта сапраўдны твор мастацтва. Упершыню на заднім плане будуць фрэскі і жывапіс. І ў той жа час у батлейцы спалучацца розныя італьянскія традыцыі: Неапаль, Базіліката, Рым, Венецыя… Фактычна ўся Італія, і ўсё гэта ў духу таго, што адбывалася 800 гадоў таму», — падзяліўся Энрыко Берсан.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа