24 кастрычніка Святы Айцец дазволіў абнародаваць дэкрэт аб цудзе, звязаным з заступніцтвам благаслаўлёнай Марыі Антоніі ад святога Юзафа, заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Дачок Боскага Збаўцы.
Як паведамляе Англійская рэдакцыя парталу Vatican News са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду, гэта адбылося падчас сустрэчы Папы Францішка з прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі кардыналам Марчэло Сэмэрара.
Будучая законніца Антонія дэ Пас і Фігероа нарадзілася ў 1730 годзе у Сіліпіцы, у аргентынскай правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра.
Вядомая як Мама Антуля, яна заснавала Дом духоўных практыкаванняў у Буэнас-Айрэсе.
Пасля выгнання езуітаў з краіны яна хадзіла з горада ў горад у бедныя рэгіёны паўночна-ўсходняй Аргентыны, спрыяючы рэкалекцыям у ігнацыянскай традыцыі. Толькі за восем гадоў ёй удалося прапанаваць рэкалекцыі 70 тысяч чалавек.
Памерла законніца 7 сакавіка 1799 года у Буэнас-Айрэсе.