Пошук

26.09.2023 18:37   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: KNA

Папа Францішак абраў тэмы Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў мясцовых Касцёлах у 2023 і 2024 гадах. Святкаванні пройдуць ва ўрачыстасць Хрыста Валадара.

Як са спасылкай на ватыканскую Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця паведаміла 26 верасня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, 38-я Сусветныя дні моладзі ў 2023 годзе пройдуць пад дэвізам «Цешцеся надзеяй» (Рым 12, 12). Тэма 39-х Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў 2024 годзе — «Тыя, хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца» (пар. Іс 40, 31).

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі адзначаць пачатак падрыхтоўкі да Моладзевага юбілею 2025 года, які пройдзе ў межах Святога года пад дэвізам «Пілігрымы надзеі».

«„Радасць і надзея, смутак і трывога людзей гэтага часу, асабліва бедных і ўсіх прыгнечаных, з’яўляецца таксама радасцю і надзеяй, смуткам і трывогай Хрыстовых вучняў“, — сказана ў Пастырскай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабору Gaudium et spes. Цяпер, як і тады, Касцёл жадае адрадзіць надзею ў свеце. У гэтым ён разлічвае на маладых людзей — галоўных герояў гісторыі і місіянераў радасці», — гаворыцца ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.

У апостальскай адгартацыі Christus vivit Папа Францішак назваў Хрыста «надзеяй і самай прыгожай маладосцю гэтага свету». Святы Айцец спадзяецца, што новыя тэмы наступных СДМ дапамогуць моладзі «паглыбіцца ў сэнс хрысціянскай надзеі і з радасцю засведчыць, што Хрыстус жывы», — адзначаецца ў паведамленні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Абноўлена 26.09.2023 18:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця