У месяцы маі, традыцыйна прысвечаным у Касцёле Маці Божай, Ватыканскія музеі прапануюць пілігрымам і турыстам выдатную магчымасць адкрыць для сябе шматлікія выявы Панны Марыі, размешчаныя ў Ватыканскіх садах.
Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, такая «Марыйная пілігрымка» дазволіць наведвальнікам палюбавацца месцамі, у якіх на працягу стагоддзяў Папы ўшаноўвалі Багародзіцу. Здзейсніць пілігрымку ў Ватыканскіх садах можна будзе з 3 па 31 мая па серадах і суботах. Маршрут экскурсіі будзе прахадзіць сярод батанічных і мастацкіх славутасцяў Папскіх садоў, якія займаюць прыкладна палову тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан. Гэты аазіс, калісьці прызначаны для малітвы, сузірання і кароткіх момантаў адпачынку Пантыфікаў, сёння адкрыты для наведвання.
У паркавай зоне месцяцца шматлікія выявы Панны Марыі, якія паходзяць з усяго свету, пачынаючы з самай старажытнай Маці Божай Лурдскай і да больш пазнейшай выявы Багародзіцы з Лацінскай Амерыкі.
Пілігрымы пройдуць таксама каля статуі Маці Божай Фацімскай і вельмі блізкай Папу Францішку Маці Божай Гвадэлупскай.
У наведванні змогуць узяць удзел усе ахвотныя, у тым ліку сем’і з дзецьмі (рэкамендаваны ўзрост — ад 6-і гадоў) і людзі з абмежаванымі фізічнымі і разумовымі магчымасцямі. Экскурсіі праводзяцца на італьянскай або англійскай мове.
Браніраванне па электроннай пошце: education.musei@scv.va