Пошук

13.04.2023 14:23   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Vatican Media

13 красавіка была агучана тэма ІІІ Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле ў нядзелю 23 ліпеня.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у якасці тэмы былі абраныя словы з Евангелля паводле Лукі:

Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне. (Лк 1, 50)

Яны сугучныя з тэмай Сусветных дзён моладзі, якія гэтым жа летам пройдуць у Лісабоне (1–6 жніўня): «Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну» (Лк 1, 39). Яна адправілася наведаць састарэлую Альжбету і абвясціла ў Magnificat сілу запавету паміж маладымі і пажылымі.

У спецыяльным паведамленні Святога Пасаду гаворыцца, што Папа Францішак плануе ў сёлетні Дзень пажылых людзей узначаліць эўхарыстычную літургію ў базіліцы святога Пятра. Святы Айцец запрашае парафіі, дыяцэзіі, рухі і касцёльныя супольнасці ва ўсім свеце адзначыць гэты дзень у адпаведным душпастырскім кантэксце.

Абноўлена 13.04.2023 14:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа