Пошук

22.03.2023 13:29   Catholic.by
Фота: Vatican Media

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 22 сакавіка прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся з заахвочваннем, каб кожны вернік і кожная супольнасць прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў інтэнцыі Касцёла і ўсяго чалавецтва.

«У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою.

Таму я хачу запрасіць кожнага верніка і супольнасць, асабліва малітоўныя групы, кожны год 25 сакавіка аднаўляць акт прысвячэння Багародзіцы, каб Яна, наша Маці, захавала ўсіх у еднасці і міры», — сказаў Святы Айцец, дадаўшы, каб не забывацца ў гэтыя дні пра змучаную Украіну, якая так моцна церпіць.

Абноўлена 22.03.2023 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця