Пошук

07.03.2023 16:56   Vatican News
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Папа Францішак узначаліць пакаяннае набажэнства, якое ў межах ініцыятывы «24 гадзіны для Пана» адбудзецца ў рымскім касцёле Санта-Марыя-дэлле-Грацые-аль-Трыумфале.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, велікапосная акцыя сёлета пройдзе пад дэвізам «Будзь міласцівы да мяне, грэшнага» (Лк 18, 13).

Яна мае агульнакасцёльны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка.

У межах гэтай душпастырскай ініцыятывы многія касцёлы не будуць закрывацца на ноч, даючы вернікам выключную магчымасць належна падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Пана, прыступіўшы да сакрамэнту споведзі ў кантэксце Эўхарыстычнай адарацыі.

Дыкастэрыя па евангелізацыі паведаміла, што набажэнства з удзелам Святога Айца распачнецца ў 16.30. Колькасць білетаў для ахвотных узяць у ім удзел абмежавана ўмяшчальнасцю парафіяльнага касцёла. Іх можна замовіць на сайце ватыканскага ведамства. Там жа можна спампаваць дапаможныя матэрыялы для правядзення ініцыятывы «24 гадзіны для Пана» ў дыяцэзіях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця