Пошук

03.02.2023 15:05   Vatican News
Від на Кастэль Гандольфа. Фота: viator.com

Папа Францішак даручыў стварыць на базе былой летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа цэнтр экалагічнай адукацыі і сельскай гаспадаркі.

Пра гэта са спасылкай на прэс-рэліз Губернатарату Дзяржавы Ватыкан, апублікаваны 2 лютага, паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. На сайце адміністрацыйнага ватыканскага ведамства былі апублікаваныя два папскія дакументы, якімі Пантыфік стварае навучальны цэнтр і запускае праект пад назвай Мястэчка Laudato si’ (іт.: Borgo Laudato si’), вызначаючы адказных за яго ажыццяўленне.

Мерапрыемствы, якія будуць рэалізаваныя ў бліжэйшыя месяцы, скіраваныя на спалучэнне адукацыі ў галіне інтэгральнай экалогіі, цыркулярнай і генератыўнай эканомікі і экалагічнай устойлівасці.

Мэта ініцыятывы — прапанаваць канкрэтнае прымяненне прынцыпаў, прадстаўленых у так званай «экалагічнай» энцыкліцы Папы Францішка Laudato si’, прысвечанай клопату пра супольны дом.

Ватыканскія ўлады абвясцілі, што рэканструкцыя садоў і будынкаў ля возера Альбана будзе праходзіць у бліжэйшыя месяцы.

Комплекс Кастэль Гандольфа плошчай 55 гектараў з пачатку XVII стагоддзя выкарыстоўваецца як летняя рэзідэнцыя Пантыфікаў. Акрамя двух палацава-паркавых зон, у яго ўваходзяць сельскагаспадарчыя надзелы і гаспадарчыя пабудовы.

Папярэднік цяперашняга Пантыфіка Бэнэдыкт XVI праводзіў у Кастэль Гандольфа пэўны час у летні перыяд. Папа Францішак ніколі ўжо тут не адпачываў і ў 2016 годзе даручыў ператварыць комплекс у музей.

Абноўлена 03.02.2023 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.